Нядзеля, 02 Верасень 2018 20:46

Епіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў Георгіеўскім храме п.Партызанскі Вілейскага раёна

У Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзясятніцы, прарока Самуіла, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў Божую літургію і чын асвячэння новых купалоў у храме святога Георгія Пераможцы п.Партызанскі Вілейскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык, настаяцель храма іерэй Міхаіл Стэцюк.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Міхаіл Стэцюк.

Пасля заамвоннай малітвы быў здзейснены малебен пра захаванне тварэння Божага, які здзяйсняецца ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы штогод у першую нядзелю верасня паводле рашэння Святога Сінода.

Далей епіскап Павел здзейсніў чын асвячэння новых купалоў і крыжоў, якія будуць усталяваны над храмам пасля завяршэння рамонтных работ.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словамі навучання і падаў усім благаславенне.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 240 разоў Последнее изменение Нядзеля, 02 Верасень 2018 20:53

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates