Пятніца, 07 Жнівень 2015 21:09

У в.Заброддзе Вілейскага благачыння адбыліся ўрачыстасці па выпадку 1000-годдзя канчыны святых благаверных князёў Барыса і Глеба

6 жніўня, з благаславення епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, у в.Заброддзе Вілейскага благачыння адбыліся ўрачыстасці па выпадку 1000-годдзя канчыны святых благаверных князёў Барыса і Глеба.

Урачыстасці ўзначаліў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак. Саслужылі яму клірыкі Вілейскага благачыння: благачынны Вілейскай акругі протаіерэй Аляксандр Шмырко; іерэй Вячаслаў Пешко, іерэй Дзімітрый Уласенка, протаіерэй Міхаіл Чурыла, протаіерэй Фёдар Кукс.

Пасля малебнага спева з чытаннем акафіста святым благаверным князям Барысу і Глебу адбылося асвячэнне Барыса-Глебскай капліцы і асвячэнне памятных мемарыяльных камянёў каля ўваходу ў капліцу. Таксама былі ўручаны граматы вернікам, якія асоба папрацавалі на ніве ўзвядзення капліцы .

Прачытана 1582 разоў Последнее изменение Пятніца, 07 Жнівень 2015 21:18

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates