Нядзеля, 12 Лістапад 2017 16:05

У Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзясятніцы епіскап Павел здзейсніў богаслужэнне ў храме святога Георгія Пераможцы п.Партызанскі Вілейскага раёна

12 лістапада 2017 года, у Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзясятніцы, свяшчэннамучаніка Зіновія, епіскапа Егейскага, і сястры яго Зіновіі, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў Божую літургію ў храме святога Георгія Пераможцы п.Партызанскі Вілейскага раёна.

Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага упраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны цэркваў Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык, настаяцель храма іерэй Міхал Стэцюк.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Міхал Стэцюк.

Пасля богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных з архіпастарскім словам, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Хрыстовых Таін і падаў усім благаславенне.

У гэты дзень Яго Праасвяшчэнства таксама наведаў вёску Казлы Вілейскага раёна, дзе азнаёміўся з ходам будавання могілкавай капліцы ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла і пагутарыў з вернікамі.

Фотарэпартаж.

 

Прачытана 745 разоў Последнее изменение Нядзеля, 12 Лістапад 2017 16:16

Рэкамендуем

Сайт Русской Православной церкви      Сайт Белорусского экзархата

© 2018 Афіцыйны сайт Маладзечанскай епархіі. Усе правы абаронены.
Беларуская Праваслаўная Царква. Мінская Мітраполія
Пры перадрукоўцы матэрыялаў спасылка на molod-eparchy.by абавязковая
Powered by Joomla 1.7 Templates